Зацвярджаю
Дырэктар ТАА НВФ
"Даследчы цэнтр"
__________А.І. Ляляк
22 сакавіка 2012 года
Біялагічна актыўны дадатак Ветом 2
Інструкцыя па ўжыванні
Склад
1 доза БАД (1 капсула) змяшчае: экстракт кукурузны – 133 мг; крухмал бульбяны – 100 мг; цукроза (цукровая пудра) – 67 мг; сухая культура прабіятычных мікраарганізмаў Bacillus amyloliquefaciens штам ВКПМ В-10642 (DSM 24614), Bacillus amyloliquefaciens штам ВКПМ В-10643 (DSM 24615), 1х109 КТА/г – 30 мг.
1 доза БАД (5 г парашка) змяшчае: экстракт кукурузны – 2000 мг; крухмал бульбяны – 1500 мг; цукроза (цукровая пудра) – 1000 мг; сухая культура прабіятычных мікраарганізмаў Bacillus amyloliquefaciens штам ВКПМ В-10642 (DSM 24614), Bacillus amyloliquefaciens штам ВКПМ В-10643 (DSM 24615), 1х108 КТА/г – 500 мг.
Вобласць ужывання
Біялагічна актыўны дадатак Ветом 2 ужываецца ў якасці дадатковай крыніцы прабіятычных мікраарганізмаў.
Аздараўленчы эфект забяспечваецца ўласцівасцямі бактэрый Bacillus amyloliquefaciens, якія, падчас размнажэння ў кішачніку, вылучаюць пратэялітычныя, амілалітычныя, цэлюлозалітычныя ферменты, біялагічна актыўныя рэчывы, якія прыгнятаюць рост і развіццё патагеннай і ўмоўна патагеннай мікрафлоры. З прычыны гэтага працэсу мікробны склад кішачніка нармалiзуецца да адпаведнай нормы, якая склалася эвалюцыйна, чысцяцца яго сценкі ад неператраўленых рэштак ежы, што спрыяе актыўнаму вываду таксінаў з арганізма, бесперашкоднай дастаўцы біялагічна актыўных і пажыўных рэчываў. Пад уздзеяннем Ветома 2 нармалізуюцца: страваванне, усмоктванне і метабалізм біялагічна актыўных кампанентаў ежы ў страўнікава-кішачным тракце. Ужыванне Ветома 2 дапамагае арганізму чалавека захоўваць здароўе.
Паказанні
Ветом 2 ужываецца пры: дысбактэрыёзах, у тым ліку абумоўленых прыёмам антыбіётыкаў і хіміятэрапеўтычных прэпаратаў; дыярэі; дыспепсіі; сіндроме раздражнёнага кішачніка; скурных алергіях; у якасці прэпарата рэзерву пры інфекцыйных захворваннях (сальманэлёз, колібактэрыёз, стафілакокавая інфекцыя і інш.) з улікам наяўнасці антаганістычнай актыўнасці штаму.
Спосаб ужывання
БАД з прафілактычнай мэтай рэкамендуецца ўжываць на працягу 10 дзён па (2–3) дозы на дзень падчас ці пасля прыёму ежы, запіваючы невялікай колькасцю вады, соку ці гарбаты. У выпадку захворванняў (дысбактэрыёз, ВРВІ і інш.) кратнасць прыёму БАД варта павялічыць да (7–10) доз на дзень і ўжываць на працягу 10 дзён, таксама падчас прыёму ежы ці пасля ежы, запіваючы невялікай колькасцю вады, соку ці гарбаты. Можна таксама перад ужываннем змяшаць БАД з невялікай колькасцю вады, гарбаты ці соку.
Супрацьпаказанні
Не рэкамендуецца ў выпадку індывідуальнай неперанаімасці кампанентаў прэпарата.
Асаблівыя ўказанні
Ўжыванне ў перыяд цяжарнасці і лактацыі магчыма пасля кансультацыі з лекарам.
БАД не ўплывае на здольнасць кіраваць аўтатранспартам ці патэнцыйна небяспечнымі механізмамі.
Форма выпуску
10 капсул масай 0,33 г у блістары, 5 блістараў у кардоннай скрынцы з інструкцыяй па ўжыванні.
Банка з палімерных матэрыялаў масай 500 г з інструкцыяй па ўжыванні.
Пакет з ламінаванай паперы масай 5 г, 50 пакетаў у кардоннай скрынцы з інструкцыяй па ўжыванні.
Умовы захоўвання
Захоўваць пры адноснай вільготнасці паветра не вышэй за 75% і тэмпературы не вышэй за 30°С.
Тэрмін прыдатнасці – 2 гады ад даты выраба.
Не з'яўляецца лекамі. Берагчы ад дзяцей.
Не ўжываць пасля заканчэння тэрміна прыдатнасці.
Умовы водпуску
Адпускаецца без рэцэпта.
Узаемадзеянне з іншымі прэпаратамі
Ветом 2 павялічвае эфектыўнасць лекавых прэпаратаў і змяншае іх адмоўнае пабочнае ўздзеянне на арганізм чалавека.
Ветом 2 не варта ўжываць пераральна сумесна з антыбіётыкамі і іншымі прэпаратамі на аснове прабіятычных мікраарганізмаў.
Дапушчальна сумеснае ўжыванне Ветома 2 і антыбіётыкаў з выкарыстаннем розных шляхоў і метадаў іх увядзення. Напрыклад: антыбіётык – у выглядзе ін'екцыі, а Ветом 2 – пераральна.
Заўвага
Прэпараты Ветом 1.1, Ветом 2, Ветом 3, Ветом 4 аднолькавыя з прынцыпу дзеяння. У якасці дзейснага пачатку ў іх выкарыстоўваюцца розныя мікраарганізмы, якія актывізуюцца ў розных аддзелах кішачніка і прадукуюць у навакольнае асяроддзе шырокі спектр біялагічна актыўных рэчываў. У гэтай сувязі іх выніковае ўздзеянне на арганізм чалавека адрозніваецца. Для атрымання максімальнага эфекту станоўчага ўздзеяння неабходна па чарзе ўжываць усе Ветомы і абраць аптымальны для сябе прэпарат.
Вытворца: ТАА НВФ "Даследчы цэнтр"
Адрас: Расія, 630559, Новасібірская вобласць, Новасібірскі раён, р.п. Кальцова, прамзона, корпус 200.
Тэлефон/факс: +7 (383) 325-30-07. E-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..
Сайт: http://www.vetom.ru/